Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова "Бярэзінскі лясгас" Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь размешчана ва ўсходняй частцы Мінскай вобласці на тэрыторыі Бярэзінскага адміністрацыйнага раёна.

У склад лясгаса ўваходзяць: пастаянны лясны гадавальнік, 10 лясніцтваў, 2 цэха дрэваапрацоўкі і паляўнічы комплекс.