Васілій Новікаў — вадзіцель магутнага сартыментавоза «МАЗ-6303А8». Мы засталі яго за падрыхтоўкай тэхнікі да тэхагляду. І няважна, што рукі былі чорныя ад мазуту, і клопатна з раніцы, аднак настрой бадзёры і справы ладзіліся.

marshruty22

— На гэту машыну я перасеў крыху больш за два гады, — гаворыць Васілій Фёдаравіч. — А дагэтуль кіраваў «МАЗ-0066 ОКА5». Зразумела, запомніўся той момант — радасны і хвалюючы. Бо без высокаэфектыўнай тэхнікі, якая дапамагае забяспечваць сыравінай дрэваперапрацоўчую вытворчасць, эфектыўна працаваць складана ў лясной галіне.

У Бярэзінскі лясгас Васілій Фёдаравіч уладкаваўся ў 2012 годзе ўжо з багатым жыццёвым вопытам. Спачатку пасля службы ў арміі 10 гадоў адпрацаваў у саўгасе «Камунар», потым, з 1995 года, служыў у раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях вадзіцелем пажарна-аварыйнай выратавальнай часці. А калі выйшаў на заслужаны адпачынак, вырашыў працягнуць працоўную дзейнасць у лясной гаспадарцы.

— Мае маршруты пралягаюць па ўсёй Беларусі — Барысаў, Шклоў, Бабруйск... Пералічваць можна доўга, — усміхаецца ён. — Практычна ў кожнага вадзіцеля амаль палова жыцця праходзіць у дарозе. Мне падабаецца наш калектыў, я задаволены тым, што маю, чаго дасягнуў у сваім жыцці. У мяне любімая справа, любімая сям’я, радуюць дзеці і ўнукі.

Дарэчы, за сваю добрасумленную руплівую працу па ліквідацыі наступстваў урагану ў Смалявічах, а таксама ў барацьбе з караедам у Любані Васілій Новікаў быў адзначаны граматамі адміністрацыі Бярэзінскага лясгаса і Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання.

А сёлета Васілій Фёдаравіч прымаў віншаванні ад сваіх калег і родных з чарговай узнагародай — Падзякай ад Бярэзінскага райвыканкама, якую ўручыў яму старшыня раённага савета дэпутатаў Віктар Лашкоўскі.

Материал Белорусской лесной газеты.

Полезная информация

Объявления

1. Березинский лесхоз реализует 

Наименование Цена c НДС
Мёд натуральный (за 1 кг)  от 13,20 руб.
Пиломатериалы по прайсу (за м3)       от 126 руб.
Лесоматериалы по прайсу (за м3)  от 70 руб.
Дрова по прайсу (за м3)  от 18 руб.
Прочая продукция по прайсу (за м3)  от 8,4 руб.
Продукция питомника по прайсу (за шт.)  от 6 руб.
Тел: (01715) 67409, 67407

2. График работы ПМУ Березино

День недели
Время работы
Понедельник - воскресенье            08:00 - 17:00
Тел: +375 29 7333222

Приобрести продукцию лесхоза можно за наличный и безналичный расчет.

Питомник лесхоза

Питомник лесхоза

Пиломатериалы

Пиломатериалы

Столовая лесхоза

Столовая лесхоза

Мёд натуральный

Мёд натуральный

Государственное лесохозяйственное учреждение Березинский лесхоз.