Зри в корень: как в питомниках страны выращивают саженцы для восстановления наших лесов. Здароў, вясновае свежае паветра і руплівая праца на прыродзе: ужо заўтра ў краіне пачынаецца чарговая, чатырнаццатая акцыя «Тыдзень лесу». Галоўная яе мэта — прыцягнуць увагу грамадства да неабходнасці беражлівага стаўлення да ляснога фонду і, зразумела, яго папаўнення. У мінулым годзе валанцёры высадзілі...

Елка зелянее, сонейка блішчыць

Здароў, вясновае свежае паветра і руплівая праца на прыродзе: ужо заўтра ў краіне пачынаецца чарговая, чатырнаццатая акцыя «Тыдзень лесу». Галоўная яе мэта — прыцягнуць увагу грамадства да неабходнасці беражлівага стаўлення да ляснога фонду і, зразумела, яго папаўнення. У мінулым годзе валанцёры высадзілі больш за 23 млн дрэў на агульнай плошчы каля 5,5 тысячы гектараў. Далучыцца да акцыі можа кожны, для гэтага неабходна звярнуцца ў бліжэйшыя лясгас ці лясніцтва. Там забяспечаць і пасадачным матэрыялам, і неабходнымі інструментамі, а таксама пакажуць месцы, дзе павінен вырасці малады лес. Карэспандэнт «Р» зацікавілася, адкуль бяруцца высадкі разнастайных дрэў, і адправілася ў лясны гадавальнік.

Вероника Стасевич

Вераніка Стасевіч, інжынер па лесааднаўленні і меліярацыі, правярае якасць пасадачнага матэрыялу.

Навука вырошчвання

Асноўнымi лесаўтваральнымi пародамi дрэў у краiне традыцыйна застаюцца сасна, елка i бяроза. Iх вырошчванню аддадзена значная ўвага i ў лясным базiсным гадавальнiку Бярэзiнскага лясгаса.

— У нас два асноўныя напрамкi працы: вырошчванне пасадачнага матэрыялу для закладкi лесу, а таксама дэкаратыўных дрэў i кустоў для забеспячэння насельнiцтва i арганiзацый матэрыялам для добраўпарадкавання i ўпрыгожвання тэрыторый, — зазначае Аляксандр Вайтовiч, начальнiк гадавальнiка.— Перавага аддаецца хвойным пародам, але неабходна ствараць i змешаныя пасадкi. Таму для аднаўлення лясоў гадуем не толькi сасну i елку, але i бярозу, ясень, дуб, алешыну чорную, лiпу, клён, лiстоўнiцу. У дэкаратыўным аддзяленнi растуць туi, ядловец, кiпарысавыя вiды, якiя ўжо цалкам адаптавалiся да нашага клiмату, спiрэя, фарзiцыя, язмiн, вярба i многае iншае. 

Перад пачаткам адгрузкі пасадачнага матэрыялу спецыялісты павінны ўсё праверыць.

Агульная плошча гадавальнiка Бярэзiнскага лясгаса — 27 гектараў. Для лесааднаўлення тут вырашчана каля 9 млн экзэмпляраў высадкаў разнастайных дрэў. Гадавальнiк поўнасцю забяс-печвае патрэбы свайго лясгаса ў пасадачным матэрыяле, а таксама пастаўляе прадукцыю на ўнутраны рынак.

— У нас ажыццяўляецца поўны цыкл вырошчвання, нават насеннем забяспечваем сябе самi, — ганарыцца Аляксандр Мiкалаевiч. — Часткова збiраем у лесе, але маем i сваё, селекцыйнае. Вось бачыце там, каля лесу, сосны? Гэта наша лесанасенная плантацыя. Каб стварыць яе, у лесе выбiраецца лепшае дрэва, з яго зразаюць парасткi i ўкараняюць iх на прышчэпу. Гэтыя маленькiя дрэўцы атрымлiваюць у спадчыну ўсе матчыны ўласцiвасцi i якасцi. Затым iх высаджваюць на вызначаныя ўчасткi, а ўжо адтуль нарыхтоўваюць палепшанае насенне.

У гэтым годзе сабрана 40 тон насення сасны, а елкi — каля 20 тон. А вось на жалуды сёлета неўраджай: аказваецца, збiраць iх можна не кожны год. Гэта цэлая навука: перш чым прыступiць да збору насення, праводзяць феналагiчныя назiраннi.

У закрытым грунце атрымліваюць больш моцныя саджанцы.

Для закладкi пасадачнага матэрыялу выкарыстоўваецца спецыяльная лясная сеялка, якая адпраўляе зярняткi проста ў грунт. Можна вырошчваць iх i ў цяплiцах. Плошчы, зразумела, меншыя, але ў закрытым грунце атрымлiваецца матэрыял лепшай якасцi. 

Ад пасадкi зярнятка да пераезду саджанца на самастойнае жыццё ў лес праходзiць розны перыяд. Сасне, напрыклад, дастаткова года-двух, а елкi праводзяць у гадавальнiку першыя тры-чатыры гады жыцця. Веранiка Стасевiч, iнжынер па лесааднаўленнi i мелiярацыi, зазначае, што ў нашай краiне вiтаецца закладка буйнапамернага пасадачнага матэрыялу: ён лепш прыжываецца, яго лягчэй даглядаць пасля высадкi ў лесе.

Маладзенькія сеянцы бярозы падобныя да аловачкаў.

Дзiцячы сад для елкi

У чаканнi пераезду на пастаяннае месца жыхарства зiхацiць расой на зялёных лапках цэлая плантацыя трохгадовых елачак — больш за 5 млн экзэмпляраў. Лiтаральна сёння-заўтра сюды прыйдзе трактар са спецыяльным клямарам, стане на граду i выкапае «моладзь», крыху падрэзаўшы карэньчыкi. Гэта пойдзе дрэўцам на карысць: так стымулюецца фармiроўка каранёвай сiстэмы. Затым iх апрацуюць спецыяльным растворам, якi не дазволiць высахнуць прыдаткавым карэньчыкам, i адправяць па лясгасах i ляснiцтвах.

Больш за 5 млн экзэмпляраў трохгадовых елачак хутка пераедуць у лес, на пастаяннае месца жыхарства.

Лiставыя дрэвы пакуль цяжка адрознiць: ясенi, дубы i бярозы выглядаюць як аловачкi, што тырчаць на градах. У адной з цяплiц кiпiць праца: тут капаюць сеянцы бярозы, ачышчаюць карэньчыкi ад зямлi, каб апрацаваць iх спецыяльным абсарбiруючым саставам, якi ўтрымае вiльгаць у карнявой зоне. На плошчы ў 360 квадратных метраў вырасла каля 200 тысяч дрэўцаў.

Крыху далей пушыстым дываном пакрылi зямлю ў больш буйной цяплiцы 500 тысяч малюсенькiх гадавалых хвоек. Пустазелля сярод iх не вiдаць: хвоi, хоць i зусiм маленькiя, на сваёй тэрыторыi чужых не пацерпяць. Дарэчы, для iх высадкi выкарыстоўваецца не звычайны грунт, а спецыяльны субстрат на тарфяной аснове. 

Аляксандр Вайтовiч звяртае ўвагу, што ў гадавальнiку выкарыстоўваюцца самыя перадавыя тэхналогii для догляду саджанцаў. На ўсёй тэрыторыi створана сiстэма аўтаматычнага палiву, ёсць i спецыяльная машына, якая падключаецца да любога з сеткi гiдрантаў. Для механiзаванага догляду раслiн на пасяўных аддзяленнях выкарыстоўваюцца спецыяльныя агрэгаты, якiя падрыхляць глебу, выдаляць пустазелле, унясуць мiнеральныя падкормкi i ўгнаенне, сродкi абароны ад хвароб. Намаганнi даюць добры вынiк: у мiнулым годзе тут выра-шчана каля 10 млн гадаванцаў, 777 тысяч з якiх — саджанцы, а больш за 8,6 млн — сеянцы.

 Падчас акцыi «Тыдзень лесу» ў гэтым годзе Бярэзiнскi лясгас плануе высадзiць больш за 120 тысяч дрэў на плошчы звыш 20 гектараў. У кожным з дзесяцi нашых ляснiцтваў ужо падабраны дзялянкi, на якiх падрыхтавана глеба. Мяркуем, што ўдзел у пасадцы лесу прымуць не менш за 400 чалавек: школьнiкi, работнiкi прадпрыемстваў, прадстаўнiкi мясцовых улад, — падлiчыў Вiталь Умiнскi, намеснiк дырэктара лясгаса па iдэалагiчнай рабоце.

Материал издательства "Беларусь Сегодня"

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Полезная информация

Объявления

1. Березинский лесхоз реализует 

Наименование Цена c НДС
Мёд натуральный (за 1 кг)  от 13,20 руб.
Пиломатериалы по прайсу (за м3)       от 126 руб.
Лесоматериалы по прайсу (за м3)  от 70 руб.
Дрова по прайсу (за м3)  от 18 руб.
Прочая продукция по прайсу (за м3)  от 8,4 руб.
Продукция питомника по прайсу (за шт.)  от 6 руб.
Тел: (01715) 67409, 67407

2. График работы ПМУ Березино

День недели
Время работы
Понедельник - воскресенье            08:00 - 17:00
Тел: +375 29 7333222

Приобрести продукцию лесхоза можно за наличный и безналичный расчет.

Питомник лесхоза

Питомник лесхоза

Пиломатериалы

Пиломатериалы

Столовая лесхоза

Столовая лесхоза

Мёд натуральный

Мёд натуральный

Государственное лесохозяйственное учреждение Березинский лесхоз.