Для кагосьці лес — гэта дрэвы і хмызнякі, для некаторых – камары і кляшчы, для іншых – памочнік у зборы ягад, грыбоў і лекаў, а для Алены Жукоўскай лес – незвычайная планета і асаблівае месца працы.

Шчыруе Алена ў Высакагорскім лясніцтве Бярэзінскага лясгаса з сакавіка 2012 года. Менавіта тады закончыла вучобу ў тэхналагічным універсітэце па спецыяльнасці “інжынер лясной гаспадаркі”.

Алена Жукоўская

Для памочніка ляснічага Высакагорскага лясніцтва Алены Жукоўскай лес – незвычайная зялёная планета і асаблівае месца працы.

– Жыву ў аграгарадку Лешніца, — гаворыць Алена Жукоўская. – Гэта няблізка ад Высокай Гары. Штодзень прыходзіцца дабірацца да месца працы, але і ў гэтым ёсць свая асаблівасць. Мы з мужам (ён часта мяне падвозіць) іншы раз з самага ранку сустракаем на сваім шляху многіх лясных жыхароў. Перад намі і ласі няспешна (!) дарогу пераходзілі – яны ж у сябе дома. І алені, і лісы прабягалі… Я нават вялізныя свежыя мядзведжыя сляды назірала, але гэта ўжо з калегамі. Цікава прыгадваць… А калі ўспомніць гісторыю, ва ўсе часы лес абараняў нашу краіну ад ворагаў. І цяпер ён нас корміць — у прамым і пераносным сэнсе. Я з дзяцінства люблю лес, і, вядома, люблю сваю працу.

Высакагорскае лясніцтва ўзначальваў Мікалай Болцікаў – ляснічы 1 класа, з амаль 20-гадовым працоўным стажам, багатым вопытам і найлепшымі чалавечымі якасцямі.

Пад яго кіраўніцтвам Алена ў свой час праходзіла тут пераддыпломную практыку, пачынала свой працоўны шлях майстрам, а цяпер займае пасаду памочніка ляснічага.

– Мая галоўная задача ў лясніцтве – весці дакументацыю па ўліку ляснога фонду і мерапрыемствах, якія праводзяцца ў лесе: высечкі, пасадкі дрэў. Але нельга сказаць, што праца – выключна папяровая. У мерапрыемствах я прымаю непасрэдны ўдзел. Зрэшты, і для таго, каб запоўніць паперы, трэба выязджаць у лес. Таму я там бываю амаль кожны дзень. На самой справе, выступаю ў ролі пасрэдніка паміж нашым ляснічым Мікалаем Міхайлавічам і леснікамі. Адказваю за ўсё лясніцтва, а гэта больш за 10 тысяч гектараў тэрыторыі. Праца няпростая, але назваць яе аднастайнай і нецікавай нельга. Напрыклад, ёсць пэўныя нарматывы па доглядзе за лесам, але я сама магу выбіраць метады апрацоўкі ўчасткаў і розных дрэў, а потым назіраць за вынікамі: дзе атрымалася лепш, а дзе горш. Таму ў нашай працы ёсць і вялікі працэнт творчасці.

– Лясгас – гэта, сапраўды, вялікая і дружная сям’я, – дадае Алена, – дзе заўсёды падтрымаюць, падкажуць, дапамогуць. Наогул, я вельмі рада, што ў свой час, насуперак парадам родных (яны хацелі, каб я стала бухгалтарам ці эканамістам), зрабіла свой выбар. І не памылілася – гэта маё!

У Высакагорскім лясніцтве, наогул, шчыруюць улюбёныя ў сваю справу людзі, зацікаўленыя ў выніках дзейнасці. Тут таксама асвоілі і сістэму электроннага ўліку драўніны.

Добрасумленна ставяцца да выканання абавязкаў майстры лесу Аляксандр Васілевіч і Андрэй Губіч, бухгалтар Алена Трус. Больш за 20 гадоў працоўнага стажу за плячыма лесніка Івана Губіча. Сёлета да прафесійнага свята – Дня работнікаў лесу – ляснік Леанід Жораў быў адзначаны Ганаровай граматай Міністэрства лясной гаспадаркі. Паспяхова спраўляецца з працоўнымі задачамі вадзіцель Мікалай Якаўлеў. Да таго, як перасесці за абаранку аўтамабіля, ён шмат гадоў адпрацаваў лесніком. Асам у сваёй справе лічаць і вальшчыка лесу Уладзіміра Ганчара. Яго працоўны стаж у лясной гаспадарцы – больш за 10 гадоў.

На жаль, у такой маляўнічай глыбінцы, як Высокая Гара, амаль не застаецца моладзі, якую, як матылькоў, вабяць да сябе ліхтары вялікіх гарадоў…

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Полезная информация

Объявления

1. Березинский лесхоз реализует 

Наименование Цена c НДС
Мёд натуральный (за 1 кг)  от 13,20 руб.
Пиломатериалы по прайсу (за м3)       от 126 руб.
Лесоматериалы по прайсу (за м3)  от 70 руб.
Дрова по прайсу (за м3)  от 18 руб.
Прочая продукция по прайсу (за м3)  от 8,4 руб.
Продукция питомника по прайсу (за шт.)  от 6 руб.
Тел: (01715) 67409, 67407

2. График работы ПМУ Березино

День недели
Время работы
Понедельник - воскресенье            08:00 - 17:00
Тел: +375 29 7333222

Приобрести продукцию лесхоза можно за наличный и безналичный расчет.

Питомник лесхоза

Питомник лесхоза

Пиломатериалы

Пиломатериалы

Столовая лесхоза

Столовая лесхоза

Мёд натуральный

Мёд натуральный

Государственное лесохозяйственное учреждение Березинский лесхоз.