С 19.04.2024 КЛАСС ПОЖАРНОЙ ОПАСНОСТИ - I.
Instagram VK OK YouTube
Забронировать дом охотника

– Усім вядома, пандэмія ўнесла свае негатыўныя карэктывы ў развіццё эканомікі паўсюдна ў свеце. Ды і нягледзячы на дзейнасць санкцый, прадукцыя нашага прадпрыемства застаецца запатрабаванай, – гаворыць дырэктар Бярэзінскага лясгаса Сяргей Чэмка. – Так, крыху давялося пераарыентавацца. Сярод нашых спажыўцоў па экспартных піламатэрыялах – Кітай, Арменія, Узбекістан, Расія, Іран…

Акрамя таго, прадпрыемства здзяйсняе буйны інвестпраект – будаўніцтва пелетнага цэха па вытворчасці паліўных гранул. Увядзенне аб’екта ў эксплуатацыю плануецца ў пачатку наступнага года.

Таксама актуальна для нас – лесаўзнаўленне і лесаразвядзенне. Каб аблегчыць працу лесаводаў, набылі тры лесасаджалкі, раней гэта была толькі ручная праца, цяпер працэнтаў на 35 мы яе механізавалі. Летась аднавілі трактарны парк, набылі спецыяльныя агрэгаты для догляду за ляснымі культурамі, стараемся па максімуме адысці ад ручной працы. Штогод мы ствараем 350-400 гектараў лесу, здзяйсняем догляд плошчы больш за 1500 гектараў.

Усе планы выконваюцца. Ідзём па фарватары. Планавыя заданні па лесааднаўленні і лесаразвядзенні выкананы на 125,4%; па высечках доглядзе ў маладняках (асвятленне, прачыстка) – на 124,9%; па нарыхтоўцы з выкарыстаннем уласнай шматаперацыйнай лесанарыхтоўчай тэхнікі (харвестар) – на 138,3% да ўзроўню мінулага года.

У базісным гадавальніку лясгаса вырошчваецца 9 мільёнаў адзінак асноўных лесаўтваральных парод - сасны і елкі. 5 мільёнаў выкарыстоўваецца для павелічэння плошчаў лясных культур, 4 мільёны - ідзе на рэалізацыю. Прадпрыемства цалкам забяспечвае сябе лесапасадачным матэрыялам, а таксама рэалізуе лясгасам Магілёўскай і Гомельскай абласцей, экспартуе ў Расію. Летась (дакладней у канцы леташняга – пачатку сёлетняга года) мы сабралі каля 60 тон шышак сасны. Гэта дазволіла забяспечыць сябе насенным матэрыялам і частку рэалізаваць іншым лясгасам рэспублікі.

Сёлета лясгас завяршыў будаўніцтва цяпліцы на 600 квадратных метраў з аўтаматычным палівам. Гэта дазволіць на невялікай плошчы вырошчваць мільён адзінак пасадачнага матэрыялу. Акрамя 42 відаў дэкаратыўных раслін з закрытай і адкрытай каранёвай сістэмай, насельніцтва ў хуткім часе зможа набываць і навінкі – саджанцы фундука садовага двух відаў і вінаграда 10 гатункаў.

Информационный портал Березинского районного исполнительного комитета

Полезная информация

Объявления

1. Березинский лесхоз реализует 

Наименование Цена c НДС
Мёд натуральный (за 1 кг)  от 13,20 руб.
Пиломатериалы по прайсу (за м3)       от 132 руб.
Лесоматериалы по прайсу (за м3)  от 130 руб.
Дрова по прайсу (за м3)  от 13,50 руб.
Прочая продукция по прайсу (за м3)  от 27 руб.
Продукция питомника по прайсу (за шт.)  от 6 руб.
Тел: (01715) 67409, 67407

2. График работы ПМУ Березино

День недели
Время работы
Понедельник - воскресенье            08:00 - 17:00
Тел: +375 29 7333222

Приобрести продукцию лесхоза можно за наличный и безналичный расчет.

Питомник лесхоза

Питомник лесхоза

Пиломатериалы

Пиломатериалы

Столовая лесхоза

Столовая лесхоза

Мёд натуральный

Мёд натуральный

Государственное лесохозяйственное учреждение Березинский лесхоз.