Вырасціць лес, зберагчы ад пажараў, хвароб і несанкцыянаваных высечак няпроста. І работнікі лясной гаспадаркі, як дбайныя клапатлівыя гаспадары, з гонарам выконваюць адказную місію — захоўваюць і прымнажаюць каштоўнае нацыянальнае багацце, разумна распараджаюцца ім.
Ад усёй душы жадалі людзям, якія звязалі сваё жыццё з лесам, моцнага здароўя, шчасця, міру, дабрабыту і далейшых поспехаў у нялёгкай, але ўдзячнай працы паважаныя госці святочнага мерапрыемства - галоўны ляснічы, першы намеснік генеральнага дырэктара Мінскага ДВЛГА Сяргей Ніжнік, старшыня Бярэзінскага райвыканкама Дзяніс Дзішук, начальнік Бярэзінскага РАУС Андрэй Заяц, начальнік Бярэзінскага РАНС Іван Мазанік, іерэй Васілій Васількоў і іншыя.
У час мерапрыемства нагрудным знакам Міністэрства лясной гаспадаркі “10 гадоў бездакорнай службы” адзначаны ляснік Ушанскага лясніцтва Юрый Хадаронак, ляснік Пагосцкага лясніцтва Аляксандр Шалай; Падзякай Міністэрства лясной гаспадаркі - вальшчык лесу Багушэвіцкага лясніцтва Руслан Богач; памочнікам ляснічых Дзмітравіцкага і Багушэвіцкага лясніцтва Марыне Дасугавай і Вользе Маркоўскай прысуджаны 1 клас; Падзякамі Бярэзінскага райвыканкама адзначаны станочнік дрэваапрацоўчых станкоў вытворчага майстарскага ўчастка “Беразіно” Віктар Баран, вальшчык лесу Арэшкавіцкага лясніцтва Сяргей Дубовік, ляснік Пагосцкага лясніцтва Андрэй Кастроў, машыніст трэлёвачнай лесанарыхтоўчай машыны лесапункта Алег Мельнік.
Шматлікімі заслужанымі ўзнагародамі адзначаў сваіх працаўнікоў дырэктар Бярэзінскага лясгаса Сяргей Чэмка. Сярод іх трактарыст па падрыхтоўцы лесасек, трэлёўцы і вывазе лесу Бярэзінскага лясніцтва Аляксандр Сонцаў, вальшчык лесу Багушэвіцкага лясніцтва Ігар Каваленка, майстар лесу Брадзецкага лясніцтва Ягор Ціханаў і многія іншыя. Падарункамі ад прафкама ўшаноўвалі бухгалтара Бярэзінскага лясніцтва Анастасію Лашкову, майстра лесу Багушэвіцкага лясніцтва Уладзіміра Шагойку, лясніка Брадзецкага лясніцтва Міхаіла Мамановіча, памочніка ляснічага Высакагорскага лясніцтва Кацярыну Каршакевіч, лясніка Дзмітравіцкага лясніцтва Аляксандра Лобача і іншых.
Асабліва цёплыя віншаванні гучалі ў адрас ветэранаў працы лясгаса.
Урачыстыя моманты чаргаваліся з музычнымі падарункамі ад вадзіцеля Бярэзінскага лясгаса Аляксандра Міхайлава, артыстаў Бярэзінскага РЦК і вакальнага ансамбля “Соловушка” Чэрвеньскага раённага цэнтра культуры і досуга.