Instagram VK OK YouTube
Забронировать дом охотника
“Вязычын” запрашае, тут рады кожнаму

Жадаючых адпачыць у паляўнічым комплексе Бярэзінскага лясгаса “Вязычын” шмат. І тут рады кожнаму пастаяльцу.

Паляўнічы комплекс размясціўся ў адным з прыгажэйшых жывапісных куткоў Бярэзінскай лесапаляўнічай гаспадаркі, на беразе ракі, і прадугледжвае не толькі адпачынак на ўлонні прыроды, але і паляванне, і збор грыбоў і ягад. У распараджэнні адпачывальнікаў - пяць паляўнічых домікаў.

Комплекс знаходзіцца ў 15 км ад Беразіно, ад Барысава - 40 км, ад Мінска - 105 км. Тут можна адпачыць сем’ямі, вялікай ці невялікай кампаніяй, ёсць домік для маладажонаў. Таксама можна адзначыць тут карпаратыўныя святы, вяселлі, юбілеі, дні нараджэння, выпускныя.

- Асабліва запатрабаваныя для сямейных пастаяльцаў летнія месяцы – ліпень і жнівень, - гаворыць адміністратар комплексу Лілія Дзявочка. – Менавіта ў гэты перыяд бацькі могуць прыехаць на адпачынак з дзецьмі. А едуць да нас з розных куткоў Беларусі – з Рагачова, з Мар’інай Горкі, з Магілёва, з Дзяржынска, Жодзіна, Барысава, Мінска. З Расіі наведваюцца звычайна аматары паляўнічыя. Да паслуг нашых пастаяльцаў – і гасцініца, і баня, і саўна, кухня. Тут можна і проста пераначаваць - пастаяльцам на адну ноч абыходзіцца начлег зусім нядорага.

На тэрыторыі “Вязычына” ёсць пяць домікаў: два вялікія, умяшчальнасцю да 15 чалавек, і 3 маленькія (аднапакаёвыя, двухмесныя). Усе домікі драўляныя, усярэдзіне кожнага ёсць туалет і душ з гарачай вадой, неабходныя кухонныя прылады і тэхніка. Гатаваць можна самастойна, ёсць для гэтага ўсё неабходнае, а можна заказаць гарачае харчаванне і ў сталовай лясгаса.

У наяўнасці  таксама бясплатны WiFi і 44 каналы тэлебачання, веласіпеды і лыжы, лодкі і катамараны, більярд. Можна наведаць вальер з аленямі ці паглядзець на пастаянную жыхарку комплекса - мядзведзіцу Дану. А таксама прагуляцца па добраўпарадкаванай экалагічнай сцяжынцы.

- Для гасцей вялікіх домікаў дзейнічаюць скідкі, што немалаважна, - дадае Лілія Уладзіміраўна, - чым больш людзей, тым ніжэй кошт арэнды. Акрамя таго, у нас можна ціха і спакойна адпачыць сям’ёй ці кампаніяй і без актыўнага баўлення часу. А для вялікіх застолляў госці могуць арандаваць альтанку на востраве, якая адначасова змяшчае 90 чалавек. Апроч вялікай альтанкі на тэрыторыі “Вязычына” маецца яшчэ пяць маленькіх, абсталяваных мангаламі, там жа – у кожнай зоне адпачынку - ёсць і арэлі.

Дарэчы, баня з верандай размешчана на самым беразе ракі са спускам да вады. За адзін сеанс яе могуць наведаць шэсць чалавек. Што датычыцца паляўнічых, яны могуць пры жаданні патрэніравацца ў ціры, арганізаваць як індывідуальнае паляванне, так і загоннае  - для трох і больш чалавек.

Застаецца дадаць, што ў калектыве паляўнічага комплексу “Вязычын”, акрамя адміністратара Ліліі Дзявочка, працуюць таксама загадчык гаспадаркі Ірына Савіч, дзве пакаёўкі – Іна Зуёнак і Вольга Бандзік, два вартаўнікі - Юрый Мароз і Сяргей Шукан, егер Віктар Зелянкевіч.

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Полезная информация

Объявления

1. Березинский лесхоз реализует 

Наименование Цена c НДС
Мёд натуральный (за 1 кг)  от 13,20 руб.
Пиломатериалы по прайсу (за м3)       от 126 руб.
Лесоматериалы по прайсу (за м3)  от 70 руб.
Дрова по прайсу (за м3)  от 18 руб.
Прочая продукция по прайсу (за м3)  от 8,4 руб.
Продукция питомника по прайсу (за шт.)  от 6 руб.
Тел: (01715) 67409, 67407

2. График работы ПМУ Березино

День недели
Время работы
Понедельник - воскресенье            08:00 - 17:00
Тел: +375 29 7333222

Приобрести продукцию лесхоза можно за наличный и безналичный расчет.

Питомник лесхоза

Питомник лесхоза

Пиломатериалы

Пиломатериалы

Столовая лесхоза

Столовая лесхоза

Мёд натуральный

Мёд натуральный

Государственное лесохозяйственное учреждение Березинский лесхоз.