Instagram VK OK YouTube
Забронировать дом охотника
Дзень бацькі – свята калектыўнае

Любушанскае лясніцтва лічыцца адным з мацнейшых у Бярэзінскім лясгасе. Тут пануе атмасфера гаспадарлівых, беражлівых адносін да галоўнага багацця – лясных угоддзяў і павагі адзін да аднаго, кожны работнік калектыву знаходзіцца на сваім месцы і старанна выконвае свае абавязкі.

Калектыў адметны яшчэ тым, што мае шэраг сваіх мнагадзетных прадстаўнікоў. У іх ліку і ляснічы Аляксандр Юрчанка, і яго памочнік Пётр Кавалеўскі, і майстар лесу Ірына Лышко, а з сямейных дынастый вядомыя больш шырэй за межамі лясніцтва і лясгаса (бо яны ўжо траплялі на старонкі раённай газеты) леснікі Барздовы – бацька Віктар Мікалаевіч і сын Віталій. Дарэчы, спіс сямейных дынастый у бліжэйшым часе папоўніцца. Бо сын Ірыны Лышко Аляксей сёлета паступіў у Полацкі лясны каледж.

Паколькі Аляксандр Юрчанка знаходзіўся на момант нашага візіту ў чарговай працяглай камандзіроўцы, як і належыць, на гэты час яго замяніў памочнік ляснічага.

Пётр Кавалеўскі – адказны добрасумленны работнік і мнагадзетны бацька са стажам. З лесам звязана ўсё яго жыццё – ён вырас каля лесу, сам з дынастыі лесаводаў, у якой ужо чатыры пакаленні мужчын звязваюць свой лёс і лёс сваіх сем’яў з лесам.

Памочнікам ляснічага Пётр Бранісла-вавіч працуе з 2007 года, з таго самага моманту, як трапіў маладым спецыялістам па накіраванні ў Бярэзінскі лясгас.

А зараз ён галава сям’і, у якой выхоўваюцца чацвёра дзяцей.

– Жонка Святлана Уладзіміраўна пасля дэкрэтнага водпуску пайшла працаваць жывёлаводам на малочнатаварную ферму «Уюноўка», – гаворыць Петр Браніслававіч. – Зараз вядзём дабудову нашага дома. Шмат ужо зрабілі, але патрэбна прыкласці яшчэ нямала намаганняў, каб усё давесці да ладу. Кожны ўносіць сваю пасільную лепту. Нават дзеці. Самы старэйшы з іх – Дзмітрый. Ён вучыцца ў дзясятым класе, ён і першы памочнік для нас, бацькоў. Дачка Дар’я – сямікласніца, Лізавета – вучаніца пятага класа. Самаму малодшаму сыну Паўлу споўнілася 5 гадоў.

Дзень бацькі – свята для ўсіх пакуль новае, а дзеці больш шчыра адгукаюцца на ўсе святы, стараюцца вучыцца, каб пахваліцца сваімі добрымі адзнакамі, парадаваць мяне з жонкай.  Дочкі песнямі могуць павіншаваць, яны займаюцца вакалам у сельскім Доме культуры. Музычныя здольнасці дзяўчынак заўважыла іх педагог і дырэктар установы Таццяна Несцяровіч. А малодшы Паўлік да свята звычайна рыхтуе віншаванкі, зробленыя сваімі рукамі, і абавязкова малюнак, дзе побач з ім – матуля і татка, а астатнія (брат і сястрычкі) на альбомным лісце пакуль не змяшчаюцца.

Сёлета дзеці разам з бацькамі садзілі на сваім прысядзібным участку пладовыя дрэвы – яблынькі і грушы. Каб у будучым яны дарылі сваім гаспадарам шчодрыя ўраджаі, каб далейшае жыццё было такое ж салодкае, «изобильное», як і іх плады.

Бярэзiнская Панарама

Полезная информация

Объявления

1. Березинский лесхоз реализует 

Наименование Цена c НДС
Мёд натуральный (за 1 кг)  от 13,20 руб.
Пиломатериалы по прайсу (за м3)       от 126 руб.
Лесоматериалы по прайсу (за м3)  от 70 руб.
Дрова по прайсу (за м3)  от 18 руб.
Прочая продукция по прайсу (за м3)  от 8,4 руб.
Продукция питомника по прайсу (за шт.)  от 6 руб.
Тел: (01715) 67409, 67407

2. График работы ПМУ Березино

День недели
Время работы
Понедельник - воскресенье            08:00 - 17:00
Тел: +375 29 7333222

Приобрести продукцию лесхоза можно за наличный и безналичный расчет.

Питомник лесхоза

Питомник лесхоза

Пиломатериалы

Пиломатериалы

Столовая лесхоза

Столовая лесхоза

Мёд натуральный

Мёд натуральный

Государственное лесохозяйственное учреждение Березинский лесхоз.