Адзіны дзень інфармавання
- Подробности
-
Опубликовано: 23 января 2020
Інфармацыйна-прапагандысцкая група старшыні райвыканкама Аляксандра Бабічава сустрэлася з калектывам Бярэзінскага лясгаса.
Выступаючы па асноўнай тэме Дня інфармавання, начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама Вольга Калячка зазначыла, што пытанні занятасці насельніцтва і заработная плата неабходна трымаць на пастаянным кантролі. Бо памер даходаў насельніцтва – галоўны паказчык дабрабыту грамадства і эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, вобласці, краіны. — Так, у агульным аб’ёме грашовых даходаў насельнiцтва асноўную частку займае аплата працы — 64,1%, — падкрэсліла Вольга Васільеўна. — Намінальная налічаная заработная плата ў рэспубліцы ў студзені-лістападзе 2019 года ў параўнанні з адпаведным мінулагоднім перыядам павялічылася на 13,6% і склала 1073,5 рубля. Па вобласці заработная плата склалася ў памеры 1085 рублёў. У рэгіянальным разрэзе самы высокі ўзровень аплаты працы за вышэйназваны перыяд — у г. Мінску, самы нізкі — у Магілёўскай вобласці.