З Ганнай Гемскай мы размаўляем другі раз. Тады, упершыню, яна, будучы маладым спецыя­лістам, але ўжо на пасадзе памочніка ляснічага Бярэзінскага лясніцтва, з захапленнем расказвала і пра свае абавязкі, і пра тое, чым яе прываблівае лес, і як прыйшла ў прафесію.

Напэўна, як і для многіх, хто стаіць на парозе самастойнага жыцця, для Ганны выбар прафесіі быў няпростым. Адной з яе дзіцячых мар была служба ў міліцыі. І тым не менш лясную справу і паступленне ў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт пасля заканчэння школы выбрала асэнсавана, тым больш што і бацька, Анатоль Яўгенавіч, — ляснік. А калі прыйшла працаваць у ДЛГУ «Бярэзінскі лясгас», усё ж вырашыла праверыць сябе і зрабіць крок насустрач той дзіцячай мары — завочна паступіла ў Акадэмію МУС Беларусі. Дзесьці далёка ў душы мроіўся і другі крок у гэтым напрамку. Але зрабіць яго не змагла.

— Не магу сказаць, што нешта пайшло не так. Усё ідзе так, як трэба, — прызнаецца Ганна. — Працую памочнікам ляснічага больш за 6 гадоў. Уцягнулася за гэты час, зразумела і адчула, як гэта цікава. У нас няма аднастайнасці, пастаянна штосьці новае, што прымушае вывучаць, набываць новыя веды. І да калектыву прывыкла, ён у нас дружны, не дасць у крыўду і ў бядзе не пакіне, дапаможа і словам, і справай. Кіраўніцтва таксама заўсёды падтрымлівае.

Ды і захапленне лесам нікуды не знікла.

— Калі адводзіш спелы лес для высечкі, ідзеш і глядзіш на стромкія сосны, якія ўпіраюцца ў неба і практычна трымаюць на сваіх галінках сонца, глядзіш на гэту прыгажосць, і становіцца шкада, што гэтыя дрэвы будуць высечаны. Але потым высаджваецца новы лес, і разумееш, што ім вось так будуць любавацца праз многія дзясяткі гадоў, што гэта наша будучыня, — не стрымалася ад лірыкі Ганна Анатольеўна.

Бо і яна мае да гэтага самае прамое дачыненне.

Калісьці ў дзяцінстве пра гэта не задумвалася, хаця і вырасла побач з лесам, у вёсцы Старыя Прыборкі. На малой радзіме, у Мачаскім лясніцтве, пачынала працаваць ужо маючы дыплом. Менш чым за два гады з майстра лесу «вырасла» да памочніка ляснічага, пасля на такую ж пасаду запрасілі ў Бярэзінскае лясніцтва. Работа хаця і адказная, пастаянна прымушае думаць, разлічваць, але ад гэтага не менш цікавая і разнастайная. І клопатаў з часам не становіцца менш, цяпер вось адзін з іх — барацьба з караедам. З дакументамі патрэбна нямала працаваць. Даводзіцца часам і адміністрацыйныя пратаколы складаць. Таму юрыдычныя веды, атрыманыя дзяўчынай у міліцэйскай акадэміі, таксама не лішнія. За плячыма, як кажуць, не насіць, а ў рабоце падмога. У рабоце, за якую Ганна Анатольеўна мае нямала падзячных слоў, летась была ўзнагароджана Ганаровай граматай Мінскага ДВЛГА.

Ёсць у яе шмат узнагарод і іншага кшталту. Ганна Гемская вядзе актыўны лад жыцця, не прапускае спартыўныя спаборніцтвы рознага ўзроўню, дзе займае прызавыя месцы. Яе любімы від спорту — настольны тэніс, у якім летась стала абсалютнай пераможцай летняй галіновай спартакіяды ў раёне і вобласці. Радуюць яе не толькі асабістыя перамогі, але і перамогі каманды лясгаса, якая, дарэчы, з абласной спартакіяды таксама вярнулася з першым месцам. Гэта тая неаспрэчная формула (і ў спорце, і ў працы), калі ад асабістага стаўлення кожнага залежыць агульны вынік. Ганна Гемская, разумеючы гэта, стараецца заўсёды быць на вышыні.

Беларуская лясная газета

Полезная информация

Объявления

1. Березинский лесхоз реализует 

Наименование Цена c НДС
Мёд натуральный (за 1 кг)  от 13,20 руб.
Пиломатериалы по прайсу (за м3)       от 126 руб.
Лесоматериалы по прайсу (за м3)  от 70 руб.
Дрова по прайсу (за м3)  от 18 руб.
Прочая продукция по прайсу (за м3)  от 8,4 руб.
Продукция питомника по прайсу (за шт.)  от 6 руб.
Тел: (01715) 67409, 67407

2. График работы ПМУ Березино

День недели
Время работы
Понедельник - воскресенье            08:00 - 17:00
Тел: +375 29 7333222

Приобрести продукцию лесхоза можно за наличный и безналичный расчет.

Питомник лесхоза

Питомник лесхоза

Пиломатериалы

Пиломатериалы

Столовая лесхоза

Столовая лесхоза

Мёд натуральный

Мёд натуральный

Государственное лесохозяйственное учреждение Березинский лесхоз.