9 мая ў Івана Галузы з Манчы два значныя святы: Дзень Перамогі і дзень нараджэння. Тым больш, у гэтым годзе ў Івана Ільіча значны, “важкі” юбілей – спаўняецца 80 гадоў!

IMG 5234

Але гледзячы на гэтага жвавага, усмешлівага, бадзёрага мужчыну, ніколі не здагадаешся, што ў яго такі паважаны ўзрост. Сакрэт? Як мне здаецца, у штодзённай, руплівай працы: усё жыццё Іван Ільіч плённа шчыраваў у Бярэзінскім лясгасе майстрам лесу Арэшкавіцкага лясніцтва. — Так, я амаль увесь час на працягу 33 гадоў (!) шчыраваў у лесе. Праца вельмі складаная, але мне была ў радасць, — дадае юбіляр. – Спачатку быў тэхнікам-лесаводам Арэшкавіцкага лясніцтва, зараз гэта пасада называецца майстар лесу. Цяпер, як мне здаецца, працаваць лягчэй. А раней жа мы пастаянна хадзілі “пешкі” і “пешкі”. А зараз столькі машын, усюды можна пад’ехаць. У мяне была, шчыра прызнаюся, самая лепшая работа: увесь час на свежым паветры, а вакол такая прыгажосць — лес, птушкі, звяры… Іван Ільіч мясцовы — з Арэшкавіч. У 1968 го- дзе скончыў Полацкі лясны тэхнікум па спецыяльнасці лясная гаспадарка. І прыйшоў працаваць у лясгас. Разглядаю працоўную кніжку юбіляра, дзіўлюся, як шмат запісаў аб узнагародах. Амаль кожны год — падзяка за добрасумленную працу. Шмат грамат за прафесіяналізм…

IMG 5247 1

— Я любіў сваю справу, таму і імкнуўся выконваць абавязкі “на выдатна”. Самая значная ўзнагарода, якой вельмі ганаруся, — нагрудны знак “Ганаровы лесавод”, які я атрымаў у 2010 годзе з рук міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. — Ведаеце, гэта адна са значных узнагарод у нашай дзейнасці, — гаворыць намеснік дырэктара Бярэзінскага лясгаса Віталій Умінскі, які завітаў разам з намі да ветэрана працы. – Іван Ільіч адзіны “Ганаровы лесавод” у нашым раёне. Вядома ж, каб атрымаць такую ўзнагароду, неабходна адказна працаваць, як кажуць, “гарэць” на працы. Наш Іван Ільіч — сціплы працаўнік, не любіць расказваць пра свае дасягненні. Але мы і зараз згадваем пра яго, як пра адказнага, працавітага работніка і надзейнага сябра. — Кіраўніцтва лясгаса мяне і зараз ніколі не забывае – віншуюць са святамі, ды і проста так, тэлефануюць, прыязджаюць, каб даведацца, як здароўе, ці патрэбна дапамога. За гэта ім вялікі дзякуй. Дарэчы, Іван Ільіч і сёння не сядзіць на канапе каля тэлевізара і не скардзіцца на жыццё. У яго дагледжаны дом, каля якога чысціня і парадак. Дома таксама ўтульна. — І бульбу, грады таксама саджу. Ведаеце, як кажуць у народзе, “паміраць збірайся, а жыта сей”. Я ж не магу быць “бабылём”, як гэта не пасадзіць цыбулю, бульбу, часнок, агуркі, моркву… Так, усё можна набыць і ў магазіне, але ж сваё, роднае, вырашчанае рукамі, куды смачнейшае і больш карыснае. Любіць юбіляр і пачытаць. У яго паштовую скрыню больш за 30 гадоў трапляюць дзве любімыя газеты “Лясная газета” і “Бярэзінская панарама”. — Куды ж я без навін пра лес і раён? – усміхаецца Іван Ільіч. – У “панараме” чытаю ўсё з вялікім задавальненнем. Асабліва, вядома ж, падабаецца, калі пішуць пра работнікаў лясгаса, маіх калег, знаёмых. Вядома, і пра Івана Ільіча, як пра прафесіянала, лепшага работніка лясгаса, пісалі. Гэтыя артыкулы Іван Ільіч беражліва захоўвае. — Так, 9 мая – мне спаўняецца ўжо 80 гадоў! Здаецца, жыццё праімчала, адзвінела, праляцела, як адно імгненне. Часта згадваю мінулае, працу ў лясгасе, мой любімы лес. Калі гэта ўсё было… 9 Мая мы заўсёды адзначаем вялікай сям’ёй. У мяне тры сястры, сын, які зараз жыве ў Расіі, таму, напэўна, у гэтым годзе не прыедзе. Але я не сумую. Ведаю, што ў гэты дзень не застануся без гасцей. Абавязкова завітае павіншаваць з двайным святам, перакінуцца словам-другім хтосьці з лясгаса, зазірнуць сёстры, ды і сацыяльны работнік, мая памочніца Святлана Сіняк, таксама не забудзе пра мяне. Віншую ўсіх са светлым Днём Перамогі. Будзьце заўсёды бадзёрымі, шчаслівымі, радуйцеся кожнаму дню!

Юлія БУКЕЛЬ. Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Полезная информация

Объявления

1. Березинский лесхоз реализует 

Наименование Цена c НДС
Мёд натуральный (за 1 кг)  от 13,20 руб.
Пиломатериалы по прайсу (за м3)       от 126 руб.
Лесоматериалы по прайсу (за м3)  от 70 руб.
Дрова по прайсу (за м3)  от 18 руб.
Прочая продукция по прайсу (за м3)  от 8,4 руб.
Продукция питомника по прайсу (за шт.)  от 6 руб.
Тел: (01715) 67409, 67407

2. График работы ПМУ Березино

День недели
Время работы
Понедельник - воскресенье            08:00 - 17:00
Тел: +375 29 7333222

Приобрести продукцию лесхоза можно за наличный и безналичный расчет.

Питомник лесхоза

Питомник лесхоза

Пиломатериалы

Пиломатериалы

Столовая лесхоза

Столовая лесхоза

Мёд натуральный

Мёд натуральный

Государственное лесохозяйственное учреждение Березинский лесхоз.