З Андрэем Куляшовым мы сустрэліся ў лесе. І не дзіўна, бо гэта яго асноўнае месца працы. У лясной гаспадарцы Андрэй Мікалаевіч шчыруе ўжо на працягу амаль 20-ці гадоў.
У Багушэвіцкае лясніцтва ДЛГУ “Бярэзінскі лясгас” ён уладкаваўся адразу пасля службы ў арміі, але тое, што звяжа свой лёс з лесам, ведаў дакладна яшчэ “са школьнай лаўкі”, калі ўпершыню іх клас наведаў лясніцтва.

news20200916

“І накорміць, і сагрэе…”

— Толькі днямі абкошваў маладзенькі сасоннік, — пачаў ён размову, — а сёння нас (мяне і яшчэ дваіх леснікоў) задзейнічалі ў ліквідацыі наступстваў чэрвеньскага ўрагану. Ён прайшоўся па тэрыторыі нашага лясніцтва, пакінуўшы месцамі свае разбуральныя сляды.
Дзень быў хоць і летні, аднак халодны. Але каля вогнішча, дзе палалі знішчаныя ўраганным ветрам зламаныя ствалы і галінкі дрэў, было цёпла. Драўніна палала і сагравала.
— Для мяне лес – асаблівае і дарагое месца з дзяцінства, — гаворыць Андрэй Мікалаевіч. — Ён і накорміць, і сагрэе, і схавае, калі патрэбна, але і догляду патрабуе, і клопату. А клопатаў у леснікоў заўсёды дастаткова, у любую пару года, незалежна ад надвор’я.
У абавязкі лесніка ўваходзяць перш за ўсё ахова лесу, абарона яго ад браканьераў, ад караеда, догляд лясных насаджэнняў, папярэджанне ўзнікнення пажараў (кожны з леснікоў дзяжурыць па графіку). Леснікі таксама праводзяць лесанарыхтоўкі, адводзяць дзялянкі для высечак, ажыццяўляюць кантроль за якасцю іх правядзення, своечасовай рэкультывацыяй лясных угоддзяў, пасадкай на месцах высечкі старых дрэў маладых саджанцаў і інш.

“Мнагадзетныя па традыцыі”

Гадаваўся Андрэй у мнагадзетнай сям’і — акрамя яго, бацькі выхоўвалі яшчэ траіх сыноў. Жылі ў вёсцы Якшыцы. Маці Зінаіда Уладзіміраўна працавала даяркай, бацька Мікалай Аляксандравіч быў даглядчыкам жывёлы ў мясцовым калгасе. Старэйшы Сяргей пайшоў бацькоўскай сцежкай, працуе ў сельскай гаспадарцы. Віктар уладкаваўся ў раённым цэнтры, а брат Аляксандр, старэйшы за Андрэя на 4 гады, таксама працуе ў Багушэвіцкім лясніцтве, вальшчыкам.
— Я першыя чатыры гады свайго працоўнага стажу шчыраваў лесніком, а потым таксама вывучыўся на вальшчыка, — распавядае Андрэй Мікалаевіч, — і з 2005 года пераводам быў аформлены ў Асіповіцкі лясгас. Там вальшчыкам адпрацаваў 13 гадоў. А потым вярнуўся зноўку ў Багушэвіцкае лясніцтва і астатні час спалучаю гэтыя дзве спецыяльнасці. Пад маім наглядам знаходзіцца абыход №13, у межах якога 935 гектараў лясных угоддзяў.
У Андрэя Мікалаевіча сям’я таксама мнагадзетная: разам з жонкай Аленай Уладзіміраўнай гадуюць трох сыноў. Здаецца, зусім нядаў-на хлапчукі цікавіліся творчасцю, навучыліся ткаць паясы, удзельнічалі разам з бацькамі ў шматлікіх мясцовых і раённых культурных мерапрыемствах… А сёння
яны – узмужнелыя юнакі: старэйшы Дзмітрый праходзіць службу ў арміі, Вадзім набывае веды ў Акадэміі МУС, а малодшы Антон — пакуль дзесяцікласнік, але ўжо марыць аб ваеннай Акадэміі.

У гармоніі з прыродай

Андрэй Мікалаевіч і Алена Уладзіміраўна стараюцца дапамагаць сваім дзецям, каб іх мары ажыццявіліся і сталі явай. Бо гэта вельмі важна ў жыцці – адчуваць гармонію сваёй душы, свайго існавання з навакольным асяроддзем. У гармоніі з прыродай, у згодзе з калектывам жыве і сам Андрэй Мікалаевіч. Таму і не ведае стомы – лес стаў важнай часткай яго жыцця, і адносіны да яго асаблівыя – беражлівыя і гаспадарскія, уважлівыя і добрасумленныя.
— Прырода – наша сапраўднае багацце, — гаворыць Андрэй Мікалаевіч. – Але нельга чэрпаць з яе бяздумна і бязмежна, трэба прыкладваць усе намаганні, каб яна магла захоўваць і ўзнаўляць свае рэсурсы, дапамагаць і клапаціцца, не засмечваць, не знішчаць, а наадварот, ахоўваць. Каб больш ніколі не трапіла ў Чырвоную Кнігу ніводная істота.
* * *
… Пакуль гаманілі, неба зацягнула шэрая хмара, зноўку збіраўся дождж. Але сярод шэрых фарбаў увагу прыцягнуў жоўты россып лісічак. Дзякуй, дзякуй, мілы лес, за пачастунак! Нізкі паклон табе, у самы пояс…

Бярэзінская Панарама

Полезная информация

Объявления

1. Березинский лесхоз реализует 

Наименование Цена c НДС
Мёд натуральный (за 1 кг)  от 13,20 руб.
Пиломатериалы по прайсу (за м3)       от 126 руб.
Лесоматериалы по прайсу (за м3)  от 70 руб.
Дрова по прайсу (за м3)  от 18 руб.
Прочая продукция по прайсу (за м3)  от 8,4 руб.
Продукция питомника по прайсу (за шт.)  от 6 руб.
Тел: (01715) 67409, 67407

2. График работы ПМУ Березино

День недели
Время работы
Понедельник - воскресенье            08:00 - 17:00
Тел: +375 29 7333222

Приобрести продукцию лесхоза можно за наличный и безналичный расчет.

Питомник лесхоза

Питомник лесхоза

Пиломатериалы

Пиломатериалы

Столовая лесхоза

Столовая лесхоза

Мёд натуральный

Мёд натуральный

Государственное лесохозяйственное учреждение Березинский лесхоз.