- Подробности
-
Опубликовано: 19 октября 2022
Завтра в лесхозе пройдёт единый день информирования. Тематика единого дня информирования: «ПРОДОВОЛЬСТВЕННАЯ БЕЗОПАСНОСТЬ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ В УСЛОВИЯХ ЭКОНОМИЧЕСКИХ САНКЦИЙ. ИМПОРТОЗАМЕЩЕНИЕ КАК НАЦИОНАЛЬНЫЙ ПРОЕКТ И КОМПЛЕКСНАЯ СТРАТЕГИЯ РАЗВИТИЯ ЭКОНОМИКИИ» и «О МЕРАХ ПО БОРЬБЕ С КОРРУПЦИЙ В МИНСКОЙ ОБЛАСТИ».
Руководители информационно-пропагандистских групп проведут единый день информирования в структурных подразделениях лесхоза.
- Подробности
-
Опубликовано: 14 октября 2022
В субботу, 15 октября 2022 года, состоится прямая телефонная линия с заместителем Министра лесного хозяйства Республики Беларусь Креч Владимиром Ивановичем. Задать интересующие вопросы заместителю Министра можно будет по телефону 8 017 200-46-09 с 9.00 до 12.00 часов.
- Подробности
-
Опубликовано: 11 октября 2022
Васілій Палягошка (на здымку) уладкаваўся ў Арэшкавіцкае лясніцтва Бярэзінскага лясгаса ўслед за старэйшым братам (ён шчыраваў майстрам, цяпер на заслужаным адпачынку). А Васілій Міхайлавіч за свой амаль 30-гадовы стаж парабіў і вадзіцелем, і станочнікам, і вальшчыкам, цяпер шчыруе лесніком. Напачатку вопытам дзяліўся з ім Сяргей Глінскі, ён і цяпер працуе ў лясніцтве майстрам. Свайму настаўніку Васілій удзячны і дагэтуль...
— Лес люблю з дзяцінства, — гаворыць ён. — Наогул, не разумею, як можна не любіць мясціны, дзе нарадзіўся і вырас. Жыву зараз у бацькоўскай хаце, у Арэшкавічах. Жонка засталася ў Беразіно, сын Дзмітрый вучыцца ў Магілёве, дачка Наташа працуе ў Мінску, малодшая дачушка Вераніка яшчэ школьніца. Прыязджаюць, дапамагаюць. Канечне, на мне асноўныя клопаты па хатняй гаспадарцы: і парсючка трымаю, і каня даглядаю, ёсць і куры, і сабака — наш верны сябар і вартаўнік. Паляванне, рыбалка — таксама маё хобі. Калі ў грыбы-ягады іду ў выхадны дзень, заадно і абход пагляджу...
<А плошча абходу, замацаваная за Васіліем Міхайлавічам, нямалая — 1150 гектараў. Сярод абавязкаў лесніка — пасадка і догляд за ляснымі насаджэннямі, нарыхтоўка насення, ахова леса ад пажара. У пажаранебяспечны перыяд леснікі на варце лесу з ранку да позняга вечара.
— Прыемна адзначаць, — гаворыць Васілій Палягошка, — што мясцовыя жыхары і адпачываючыя турысты сталі больш беражліва адносіцца да прыроды, і рыбакі таксама пасля сябе прыбяраюць, не пакідаюць смецця і бязладзіцы. Магчыма, прафілактычная работа дае свой плён.
За сваю добрасумленную шматгадовую працу Васілій Міхайлавіч мае вялікую колькасць грамат. Сёлета да Дня работнікаў лесу ён таксама прадстаўлены да чарговай узнагароды — Ганаровай граматы Міністэрства лясной гаспадаркі.