- Подробности
-
Опубликовано: 22 мая 2020
Гатуем разам з “БП”
РЭЦЭПТЫ СМАЧНАСЦЯЎ АД ТАЦЦЯНЫ І НАТАЛЛІ
Зараз лепш больш часу праводзім дома. Чым заняцца, каб не сумаваць? Як варыянт, навучыцца гатаваць альбо ўдасканаліць свае навыкі! Сёння мы завіталі ў сталовую Бярэзінскага лясгаса. Сакрэтамі кулінарнага майстэрства з нашымі чытачамі падзяліліся загадчыца вытворчасці Таццяна Філончык і повар-кандытар Наталля Дзеравянка.
Заходзім у сталовую, нас ахоплівае духмяны пах свежай выпечкі і…
- Сёння гатавалі катлеты з “кірыешкамі”, - тлумачыць Таццяна Пятроўна.
Аказваецца, так наведвальнікі сталовай называюць “Папараць кветку”.
- Гатуецца яна вельмі проста. Курыная грудка, цвёрды сыр, алей і масла сметанковае, паніровачныя сухары, цыбуля і соль. Перш за ўсё зробім начынку: натром на тарцы масла сметанковае і сыр. І паставім у халадзільнік. Курынае філе прапускаем праз мясарубку разам з ачышчанай цыбулінай, каб атрымаўся фарш. Дабаўляем у яго адно яйка і соль на смак. Усё старанна перамешваем. Фармуем катлеткі. Размінаем фарш у далоні і ў сярэдзіну кладзём сырную нарыхтоўку. Затым трэба катлеткі “запаніраваць”. Узбіваем яйка, апускаем у сумесь кожную катлету, пасля гэтага абсыпаем іх паніровачнымі сухарамі. У невялікай каструлі разаграваем алей. Абсмажваем катлеты ў алеі да з'яўлення залацістай скарыначкі - прыкладна 3-4 хвіліны. Вось і гатова катлета “з кірыешкамі”.
Аказваецца, у Таццяны Пятроўны працоўны стаж больш за 20 гадоў. У свой час яна скончыла Баранавіцкі тэхналагічны тэхнікум. Шмат гадоў шчыравала ва ўпраўленні па адукацыі, спорце і турызме Бярэзінскага райвыканкама. Затым – у “Амадэусе”. А як адчыніла дзверы сталовая лясгаса – працуе тут.
- Менавіта Таццяна Пятроўна, можна сказаць, і “адчыняла” нашу сталовую. Падбірала кадры, выбірала абсталяванне, - дадае намеснік дырэктара Бярэзінскага лясгаса Віталій Умінскі. – Яна вопытны супрацоўнік, сапраўдны прафесіянал.
Сёння калектыў сталовай складаюць 5 чалавек, якія ў дзень абслугоўваюць каля 100 наведвальнікаў. Водзывы пра стравы, абслугоўванне толькі “смачныя”. Абавязкі Таццяны Пятроўны шматгранныя: каардынуе дзеянні іншых работнікаў сталовай, складае меню, адказвае за пастаўкі прадуктаў. Іншы раз жанчына падчас абеду выходзіць у зал, каб даведацца меркаванні наведвальнікаў наконт меню.
- Мы імкнёмся выканаць запыты кожнага, каб у нас было заўсёды цёпла, утальна, як дома, - дадае Таццяна Філончык. – Але ў першую чаргу арыентуемся на работнікаў лясгаса. Да прыкладу, кожны работнік на 1 базавую велічыню можа ў месяц бясплатна харчавацца. Пагадзіцеся, гэта прыемны “бонус”.
А што на дысерт?
Любіць здзіўляць работнікаў лясгаса ды і жыхароў Бярэзіншчыны рознымі смачнасцямі повар-кандытар Наталля Дзеравянка. Многія з нецярпеннем чакаюць 10 гадзін раніцы, каб зазірнуць у сталовую, набыць штосьці смачненькае.
- На мой погляд, выпечка – гэта творчы працэс. Тут павінны прысутнічаць і прафесіяналізм, і натхненне, а яшчэ, галоўнае – любіць тое, чым займаешся, - дадае Наталля Станіславаўна. Асаблівай папулярнасцю ў наведвальнікаў сталовай карыстаецца “Рулет фруктовый”. Цікава, як яго прыгатаваць?
- Вельмі проста, - запэўнівае Наталля Станіславаўна. – Для гэтага спатрэбяцца цукровая пудра, павідла. Для бісквіту - мука, цукар, яйкі і ванілін. Прыступім да прыгатавання. Яйкі неабходна дасканала ўзбіць з цукрам і ванілінам, зручней за ўсё гэта рабіць міксерам. Затым дабаўляем муку і ўзбіваем яшчэ каля 20 секунд, каб яна добра перамяшалася з масай. Духоўку нагрэць да 200-210 градусаў. Паверхню, на якой будзем выпякаць, заслаць паперай для выпечкі. Выліць цеста, раўнамерна яго размеркаваць. Выпякаць прыблізна хвілін 30. Гатовы рулет пакласці на ручнік паперай уверх, акуратна зняць паперу. І намазаць гарачы бісквіт павідлам. Скруціць усё ў рулет. Прыемнага апетыту!
Дарэчы, у сталовай лясгаса захоўваюць усе меры прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі: работнікі сталовай працуюць у сроках індывідуальнай абароны (маскі, пальчаткі, халаты). Для наведвальнікаў ёсць дазатары з антысептычнымі сродкамі. Сталы стаяць аддалена адзін ад аднаго.
Юлія БУКЕЛЬ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.
- Подробности
-
Опубликовано: 22 мая 2020
В субботу, 23 мая 2020 года, состоится прямая телефонная линия с Министром лесного хозяйства Республики Беларусь Дрожжа Виталием Александровичем. Задать интересующие вопросы Министру можно будет по телефону 8 017 200-46-01 с 9.00 до 12.00 часов.
- Подробности
-
Опубликовано: 20 мая 2020
09 мая в квартале 128 выдел 13 Березинского лесничества, в объектив фотоловушки попал житель г. Минска вывозивший бытовой мусор в лес. На гражданина наложено административное взыскание в виде штрафа по статье 15.30 Кодекса об административных правонарушениях Республики Беларусь и выдано предписание на очистку лесного фонда от мусора.
Статья 15.30 Загрязнение леса и иной древесно-кустарниковой растительности, Кодекса об административных правонарушениях Республики Беларусь предусматривает следующую ответственность – влечет предупреждение или наложение штрафа в размере до двадцати базовых величин, на индивидуального предпринимателя – до пятидесяти базовых величин, а на юридическое лицо – до трехсот базовых величин.
В связи с установившейся сухой погодой напоминаем, что за нарушение требований пожарной безопасности в лесах или на торфяниках либо запрета на их посещение грозит административная ответственность, предусмотренная ч. 1 и 2 ст. 15.29 КоАП Республики Беларусь: до 1350 рублей (50 базовых величин) штрафа.
Виталий Гринкевич, инженер по охране и защите леса ГЛХУ «Березинский лесхоз».