Мы – станочніцы!

Таццяна Міхеева, Ала Несцяровіч, Таццяна Міхеева, Ала Несцяровіч, Надзея Лобач і Людміла Кузняцова

Здавалася б, станочнік – зусім не жаночая прафесія. Але жанчыны Бярэзінскага лясгаса, якіх вы бачыце на гэтых здымках, дадзеную думку разам дружна абвяргаюць. 

Тут працуюць з драўнінай, спецыялізуюцца на дрэваапрацоўцы.

У кожнай з жанчын за плячыма пэўны працоўны стаж і вопыт, спрыт і жаданне годна працаваць і ўпрыгожваць сваё жыццё.

Асаблівае слова пра старажылаў вытворчасці. Гэта Несцяровіч і Людміла Кузняцова. У Алы Мікалаеўны самы доўгі працоўны стаж – тры дзесяцігоддзі, у Людмілы Раманаўны – больш за 20 гадоў. Для Людмілы Кузняцовай спецыяльнасць станочніка наогул стала сямейнай. Бо асвоіла яна яе, дзякуючы свайму мужу Уладзіміру, калі яны шчыравалі яшчэ ў вытворчым майстарскім дрэваапрацоўчым участку “Кукарава”. Там Людміла спачатку ўладкавалася вартаўніком, а муж дапамог паверыць у свае здольнасці і асвоіць новую спецыяльнасць… Пазней да калектыву далучыліся Таццяна Міхеева і Надзея Лобач

На другой дрэваапрацоўчай лініі ў суседнім цэху працуе Вераніка Фясун. Яе першая спецыяльнасць прадавец, але больш па душы прыйшлася цяперашняя. 

DSC 0033

Вераніка Фясун

Каля 12 гадоў працуе станочнікам дрэваапрацоўчай вытворчасці Наталля Шык. Тут жа, у Бярэзінскім лясгасе, трактарыстам Ушанскага лясніцтва шчыруе і яе муж Віктар Андрыевіч. Наталля Мікалаеўна шматдзетная матуля. Сын Мікалай і дачка Марыя – ужо самастойныя, а малодшая – Уладзіслава – вучыцца ў 2ім класе ДУА "Сярэдняя школа №2 г. Беразіно". 

DSC 0049

Наталля Шык

– Для мяне вельмі важная падтрымка мужа, –  гаворыць жанчына. – Ён стаў для мяне надзейнай апорай у цяжкі перыяд жыцця, за што яму вельмі ўдзячная. Вывелі ў людзі старэйшых дзяцей, цяпер гадуем нашу Уладзіславу. Такое гучнае імя дачушцы выбрала свякроў Алена Васільеўна. Мне падабаецца, што наш дом побач з месцам працы. Калектыў дружны ў нас. Графік работы мяне задавальняе, бо даводзіцца яшчэ вучыць урокі разам з дачушкай, даглядаць Маторку – гэта наша чарапашка, якая з маленькай істоты ператварылася ў хатняга гіганта.

Нельга не адзначыць, што за сваю добрасумленную працу Наталля Шык была ўзнагароджана падзякай генеральнага дырэктара Мінскага ДВЛГА Яўгенія Крыскевіча.

Старанная праца жанчынстаночніц не застаецца незаўважанай. 

А да 8 Сакавіка яны пачуюць ад мужчынскай паловы свайго калектыву яшчэ шмат цёплых слоў і атрымаюць падарункі.

Березинская Панорама

Полезная информация

Объявления

1. Березинский лесхоз реализует 

Наименование Цена c НДС
Мёд натуральный (за 1 кг)  от 13,20 руб.
Пиломатериалы по прайсу (за м3)       от 126 руб.
Лесоматериалы по прайсу (за м3)  от 70 руб.
Дрова по прайсу (за м3)  от 18 руб.
Прочая продукция по прайсу (за м3)  от 8,4 руб.
Продукция питомника по прайсу (за шт.)  от 6 руб.
Тел: (01715) 67409, 67407

2. График работы ПМУ Березино

День недели
Время работы
Понедельник - воскресенье            08:00 - 17:00
Тел: +375 29 7333222

Приобрести продукцию лесхоза можно за наличный и безналичный расчет.

Питомник лесхоза

Питомник лесхоза

Пиломатериалы

Пиломатериалы

Столовая лесхоза

Столовая лесхоза

Мёд натуральный

Мёд натуральный

Государственное лесохозяйственное учреждение Березинский лесхоз.