Справа жыцця

- У свой час Ганна Дайняк зрабіла правільны выбар - і яе прафесія стала справай яе жыцця. 

За плячыма Ганны Іванаўны – 32 гады працоўнага бухгалтарскага  стажу. А ў вачах – столькі цеплыні, разумення і жаночай мудрасці. Ганна Іванаўна – не толькі бязмежна паважаны работнік Брадзецкага лясніцтва Бярэзінскага лясгаса, яна яшчэ і любімая жонка, і клапатлівая матуля, і мудрая цешча, і пяшчотная бабуля. 

Бухгалтар – асоба матэрыяльна-адказная, таму вельмі важна тым, хто выбірае гэту спецыяльнасць, мець такіяякасці, як цярплівасць, уседлівасць, акуратнасць, трэба валодаць высокай канцэнтрацыяй увагі і вялікім аб’ёмам памяці. Гэтых якасцей у Ганны Іванаўны дастаткова.

- Я люблю сваю работу, - гаворыць жанчына, - у бухгалтарскім уліку неабходна дакладнасць, разуменне, што адказваеш за кожную лічбу. А яшчэ важна ісці “ў нагу з часам”, пастаянна быць у курсе змяненняў, шмат чытаць прафесіянальных часопісаў. Нам нельга дапускаць памылкі.

У калектыве Ганна Іванаўна карыстаецца заслужаным аўтарытэтам, пашанай і павагай. За сваю добрасумленную шматгадовую працу яна была адзначана медалём “Ветеран труда”. 

- А некалі працавала ў сталіцы, - прыгадвае жанчына, - на слаўным заводзе гадзіннікаў “Луч”. Сюды, у Брадзец, прывяло каханне. Свайго суджанага сустрэла на вясковых танцах. Муж таксама працуе ў лясніцтве. Выгадавалі з ім дачушку Таццяну. У свой час параілі ёй звязаць свой лёс з лясной гаспадаркай. Цяпер не нарадуемся яе шчасцю.

Таццяна ўжо больш за 10 гадоў шчыруе інжынерам-лесапатолагам Бярэзінскага лясгаса, спецыяліст у лясной галіне дастаткова вопытны. За адказнае выкананне сваіх абавязкаў, прафесіяналізм яна неаднаразова была адзначана граматамі і дыпломамі. Для бацькоў – гэта гонар.

Восьмага сакавіка вясковы дом Дайнякоў напоўніцца весялосцю і кветкамі. Да бабулі абавязкова прыедуць дачушка разам з зяцем  Мікалаем Рыгоравічам і ўнучкамі - Дашай і Вікай. І свята стане поўным – прыгожым і смачным.

Березинская Панорама

Полезная информация

Объявления

1. Березинский лесхоз реализует 

Наименование Цена c НДС
Мёд натуральный (за 1 кг)  от 13,20 руб.
Пиломатериалы по прайсу (за м3)       от 126 руб.
Лесоматериалы по прайсу (за м3)  от 70 руб.
Дрова по прайсу (за м3)  от 18 руб.
Прочая продукция по прайсу (за м3)  от 8,4 руб.
Продукция питомника по прайсу (за шт.)  от 6 руб.
Тел: (01715) 67409, 67407

2. График работы ПМУ Березино

День недели
Время работы
Понедельник - воскресенье            08:00 - 17:00
Тел: +375 29 7333222

Приобрести продукцию лесхоза можно за наличный и безналичный расчет.

Питомник лесхоза

Питомник лесхоза

Пиломатериалы

Пиломатериалы

Столовая лесхоза

Столовая лесхоза

Мёд натуральный

Мёд натуральный

Государственное лесохозяйственное учреждение Березинский лесхоз.