- Міжнародны жаночы дзень 8 Сакавіка для нашай сям’і, напэўна, самае лірычнае свята, - усміхаецца памочнік ляснічага Ушанскага лясніцтва Бярэзінскага лясгаса Крысціна Савіч. – Вельмі прыемна, калі мужчыны ўсіх узростаў гавораць жанчынам пяшчотныя словы, дораць кветкі і мілыя падарункі. Мае самыя любімыя мужчыны – муж Мікалай і сынок Данііл. Для мяне і дачушкі Уладзіславы яны стараюцца зрабіць гэты дзень больш яскравым і запамінальным. А што для жанчыны больш важнае, чым клопат і ўвага моцнага полу?!- Міжнародны жаночы дзень 8 Сакавіка для нашай сям’і, напэўна, самае лірычнае свята, -        усміхаецца памочнік ляснічага Ушанскага лясніцтва Бярэзінскага лясгаса Крысціна Савіч. – Вельмі прыемна, калі мужчыны ўсіх узростаў гавораць жанчынам пяшчотныя словы, дораць кветкі і мілыя падарункі. Мае самыя любімыя мужчыны – муж Мікалай і сынок Данііл. Для мяне і дачушкі Уладзіславы яны стараюцца зрабіць гэты дзень больш яскравым і запамінальным. А што для жанчыны больш важнае, чым клопат і ўвага моцнага полу?!

Крысціна Андрэеўна пяты год шчыруе памочнікам ляснічага, а пачынала свой працоўны шлях лесаводам. Крысціна Андрэеўна пяты год шчыруе памочнікам ляснічага, а пачынала свой працоўны шлях лесаводам. 

DSC 0100 Savich

- Наогул ўдзельнічала ў пасадках лесу яшчэ калі вучылася ў педагагічным універсітэце імя Максіма Танка, – удакладняе жанчына. – Муж у той час працаваў лесніком і  вельмі падтрымаў маё жаданне. Так, у лесаўзнаўленні Ушанскага лясніцтва мы ўдзельнічалі разам.

Таму рашэнне звязаць свой  далейшы лёс з лесам было невыпадковым. У 2020 годзе Крысціна Савіч атрымала яшчэ адзін дыплом  – Мінскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці “Лясная гаспадарка”.

- Нягледзячы на тое, што даводзіцца весці шмат дакументацыі, іншы раз знаходзіць хуткае вырашэнне праблемы, усё ж лічу сваю работу творчай, – дадае Крысціна Андрэеўна. – Да таго ж, вельмі важна умець знаходзіць падыходы да людзей. Дарэчы, тут мне дапамагаюць веды першай вышэйшай - педагагічнай –адукацыі. Пад кіраўніцтвам ляснічага Івана Лукашэвіча з маёй дапамогай шчыруюць чацвёра майстроў і 9 леснікоў, кожнаму выпісваю нарады. А нядаўна наш калектыў папоўніўся маладымі кадрамі. Таццяна Журкова і Кацярына Каршакевіч былі накіраваны ў лясніцтва маладымі спецыялістамі, а яшчэ ўладкаваліся леснікамі браты  - Уладзімір і Дзмітрый Гайдукі. Плошча Ушанскага лясніцтва налічвае 11400 гектараў. Доўгія адлегласці леснікам дапамагаюць адольваць веласіпеды, мотаблокі і скутэры (у каго ёсць адпаведная катэгорыя).

Крысціна Савіч займае актыўную пазіцыю і ў грамадскім жыцці лясной гаспадаркі – знаходзіць магчымасць паўдзельнічаць у конкурсах мастацкай самадзейнасці і ў спартыўных спаборніцтвах. Так, яе вакальныя здольнасці былі неаднойчы адзначаны дыпломамі ў розных намінацыях, а за спартыўнымі ўзнагародамі даводзілася ездзіць нават у Лагойскі раён на “Заячью поляну”. 

Па выніках работы за мінулы год Ушанскае лясніцтва пад кіраўніцтвам ляснічага Івана Лукашэвіча стала лідарам сярод лясніцтваў Бярэзінскага лясгаса і адзначана дыпломам. Прамвыкарыстанне тут у параўнанні з папярэднім годам павялічылі на 4014 метраў кубічных, лесанарыхтоўкі – на 15798 метраў кубічных. Высечкі за доглядам маладых насаджэнняў  склалі больш за 100 гектараў. Павялічылася плошча лесаўзнаўлення – з 85 гектараў да 110,4. Таксама выкананы і іншыя сацыяльна-эканамічныя паказчыкі.

DSC 0084

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Полезная информация

Объявления

1. Березинский лесхоз реализует 

Наименование Цена c НДС
Мёд натуральный (за 1 кг)  от 13,20 руб.
Пиломатериалы по прайсу (за м3)       от 126 руб.
Лесоматериалы по прайсу (за м3)  от 70 руб.
Дрова по прайсу (за м3)  от 18 руб.
Прочая продукция по прайсу (за м3)  от 8,4 руб.
Продукция питомника по прайсу (за шт.)  от 6 руб.
Тел: (01715) 67409, 67407

2. График работы ПМУ Березино

День недели
Время работы
Понедельник - воскресенье            08:00 - 17:00
Тел: +375 29 7333222

Приобрести продукцию лесхоза можно за наличный и безналичный расчет.

Питомник лесхоза

Питомник лесхоза

Пиломатериалы

Пиломатериалы

Столовая лесхоза

Столовая лесхоза

Мёд натуральный

Мёд натуральный

Государственное лесохозяйственное учреждение Березинский лесхоз.