- Подробности
-
Опубликовано: 06 апреля 2021
С 3 по 10 апреля в Беларуси проходит республиканская добровольная акция «Неделя леса». Стать ее участником и внести свой вклад в озеленение страны может каждый: для этого достаточно обратиться в ближайший лесхоз или лесничество и заявить о своем желании.
Организатором акции традиционно выступит Министерство лесного хозяйства. Кампания будет приурочена к Году народного единства и охватит все регионы страны.
В ходе акции волонтерам предложат сделать фото и видео, поделиться ими в социальных сетях и получить за это приз. Конкурс будет проведен в социальных сетях Вконтакте, Instagram, Facebook и Twitter. Для того чтобы поучаствовать в конкурсе необходимо выложить свои фото и видео в любой из социальных сетей (количество не имеет значения) и поставить хештеги #НеделяЛеса2021 #ТыдзеньЛесу2021.
После окончания акции Министерство лесного хозяйства выберет 10 наиболее креативных фото и виде и наградит их авторов. В подарок за свою активность волонтеры получат тематические лесные сувенирные наборы.
Напомним, в рамках акции «Неделя леса» лесохозяйственные учреждения также отметят всех юных участников. Каждый волонтер в возрасте до 18 лет получит небольшой сувенир в подарок. Кроме того, будут отмечены наиболее активные учреждения образования.
Дополнительную информацию можно получить в областных организационных комитетах:
- · в Брестской области – (0162) 593539, (0162) 593565, (029) 8497270;
- · в Витебской области – (0212) 240154, (0212) 240160, (033) 3564812;
- · в Гомельской области – (0232) 349917, (0232) 349918;
- · в Гродненской области – (0152) 611281, (0152) 611284;
- · в Минской области – (017) 3885163, (017) 3885179;
- · в Могилевской области – (0222) 750570, (0222) 749471.
Пресс-служба Минлесхоза
- Подробности
-
Опубликовано: 02 апреля 2021
В настоящее время - III класс пожарной опасности на территории Березинского района.
Информация для населения по посещению лесов
- I и II классы пожарной опасности - разрешение посещения лесов;
- III класс пожарной опасности - запрещается:
- разведение гражданами костров, использование гражданами открытого огня на территории лесного фонда;
- проведение на территории лесного фонда работ, не связанных с ведением лесного хозяйства;
- организация и проведение массовых мероприятий;
- IV-V классы пожарной опасности - полный запрет на посещение лесов.
- Подробности
-
Опубликовано: 02 апреля 2021
Зри в корень: как в питомниках страны выращивают саженцы для восстановления наших лесов. Здароў, вясновае свежае паветра і руплівая праца на прыродзе: ужо заўтра ў краіне пачынаецца чарговая, чатырнаццатая акцыя «Тыдзень лесу». Галоўная яе мэта — прыцягнуць увагу грамадства да неабходнасці беражлівага стаўлення да ляснога фонду і, зразумела, яго папаўнення. У мінулым годзе валанцёры высадзілі...
Елка зелянее, сонейка блішчыць
Здароў, вясновае свежае паветра і руплівая праца на прыродзе: ужо заўтра ў краіне пачынаецца чарговая, чатырнаццатая акцыя «Тыдзень лесу». Галоўная яе мэта — прыцягнуць увагу грамадства да неабходнасці беражлівага стаўлення да ляснога фонду і, зразумела, яго папаўнення. У мінулым годзе валанцёры высадзілі больш за 23 млн дрэў на агульнай плошчы каля 5,5 тысячы гектараў. Далучыцца да акцыі можа кожны, для гэтага неабходна звярнуцца ў бліжэйшыя лясгас ці лясніцтва. Там забяспечаць і пасадачным матэрыялам, і неабходнымі інструментамі, а таксама пакажуць месцы, дзе павінен вырасці малады лес. Карэспандэнт «Р» зацікавілася, адкуль бяруцца высадкі разнастайных дрэў, і адправілася ў лясны гадавальнік.
Вераніка Стасевіч, інжынер па лесааднаўленні і меліярацыі, правярае якасць пасадачнага матэрыялу.
Навука вырошчвання
Асноўнымi лесаўтваральнымi пародамi дрэў у краiне традыцыйна застаюцца сасна, елка i бяроза. Iх вырошчванню аддадзена значная ўвага i ў лясным базiсным гадавальнiку Бярэзiнскага лясгаса.
— У нас два асноўныя напрамкi працы: вырошчванне пасадачнага матэрыялу для закладкi лесу, а таксама дэкаратыўных дрэў i кустоў для забеспячэння насельнiцтва i арганiзацый матэрыялам для добраўпарадкавання i ўпрыгожвання тэрыторый, — зазначае Аляксандр Вайтовiч, начальнiк гадавальнiка.— Перавага аддаецца хвойным пародам, але неабходна ствараць i змешаныя пасадкi. Таму для аднаўлення лясоў гадуем не толькi сасну i елку, але i бярозу, ясень, дуб, алешыну чорную, лiпу, клён, лiстоўнiцу. У дэкаратыўным аддзяленнi растуць туi, ядловец, кiпарысавыя вiды, якiя ўжо цалкам адаптавалiся да нашага клiмату, спiрэя, фарзiцыя, язмiн, вярба i многае iншае.
Перад пачаткам адгрузкі пасадачнага матэрыялу спецыялісты павінны ўсё праверыць.
Агульная плошча гадавальнiка Бярэзiнскага лясгаса — 27 гектараў. Для лесааднаўлення тут вырашчана каля 9 млн экзэмпляраў высадкаў разнастайных дрэў. Гадавальнiк поўнасцю забяс-печвае патрэбы свайго лясгаса ў пасадачным матэрыяле, а таксама пастаўляе прадукцыю на ўнутраны рынак.
— У нас ажыццяўляецца поўны цыкл вырошчвання, нават насеннем забяспечваем сябе самi, — ганарыцца Аляксандр Мiкалаевiч. — Часткова збiраем у лесе, але маем i сваё, селекцыйнае. Вось бачыце там, каля лесу, сосны? Гэта наша лесанасенная плантацыя. Каб стварыць яе, у лесе выбiраецца лепшае дрэва, з яго зразаюць парасткi i ўкараняюць iх на прышчэпу. Гэтыя маленькiя дрэўцы атрымлiваюць у спадчыну ўсе матчыны ўласцiвасцi i якасцi. Затым iх высаджваюць на вызначаныя ўчасткi, а ўжо адтуль нарыхтоўваюць палепшанае насенне.
У гэтым годзе сабрана 40 тон насення сасны, а елкi — каля 20 тон. А вось на жалуды сёлета неўраджай: аказваецца, збiраць iх можна не кожны год. Гэта цэлая навука: перш чым прыступiць да збору насення, праводзяць феналагiчныя назiраннi.
У закрытым грунце атрымліваюць больш моцныя саджанцы.
Для закладкi пасадачнага матэрыялу выкарыстоўваецца спецыяльная лясная сеялка, якая адпраўляе зярняткi проста ў грунт. Можна вырошчваць iх i ў цяплiцах. Плошчы, зразумела, меншыя, але ў закрытым грунце атрымлiваецца матэрыял лепшай якасцi.
Ад пасадкi зярнятка да пераезду саджанца на самастойнае жыццё ў лес праходзiць розны перыяд. Сасне, напрыклад, дастаткова года-двух, а елкi праводзяць у гадавальнiку першыя тры-чатыры гады жыцця. Веранiка Стасевiч, iнжынер па лесааднаўленнi i мелiярацыi, зазначае, што ў нашай краiне вiтаецца закладка буйнапамернага пасадачнага матэрыялу: ён лепш прыжываецца, яго лягчэй даглядаць пасля высадкi ў лесе.
Маладзенькія сеянцы бярозы падобныя да аловачкаў.
Дзiцячы сад для елкi
У чаканнi пераезду на пастаяннае месца жыхарства зiхацiць расой на зялёных лапках цэлая плантацыя трохгадовых елачак — больш за 5 млн экзэмпляраў. Лiтаральна сёння-заўтра сюды прыйдзе трактар са спецыяльным клямарам, стане на граду i выкапае «моладзь», крыху падрэзаўшы карэньчыкi. Гэта пойдзе дрэўцам на карысць: так стымулюецца фармiроўка каранёвай сiстэмы. Затым iх апрацуюць спецыяльным растворам, якi не дазволiць высахнуць прыдаткавым карэньчыкам, i адправяць па лясгасах i ляснiцтвах.
Больш за 5 млн экзэмпляраў трохгадовых елачак хутка пераедуць у лес, на пастаяннае месца жыхарства.
Лiставыя дрэвы пакуль цяжка адрознiць: ясенi, дубы i бярозы выглядаюць як аловачкi, што тырчаць на градах. У адной з цяплiц кiпiць праца: тут капаюць сеянцы бярозы, ачышчаюць карэньчыкi ад зямлi, каб апрацаваць iх спецыяльным абсарбiруючым саставам, якi ўтрымае вiльгаць у карнявой зоне. На плошчы ў 360 квадратных метраў вырасла каля 200 тысяч дрэўцаў.
Крыху далей пушыстым дываном пакрылi зямлю ў больш буйной цяплiцы 500 тысяч малюсенькiх гадавалых хвоек. Пустазелля сярод iх не вiдаць: хвоi, хоць i зусiм маленькiя, на сваёй тэрыторыi чужых не пацерпяць. Дарэчы, для iх высадкi выкарыстоўваецца не звычайны грунт, а спецыяльны субстрат на тарфяной аснове.
Аляксандр Вайтовiч звяртае ўвагу, што ў гадавальнiку выкарыстоўваюцца самыя перадавыя тэхналогii для догляду саджанцаў. На ўсёй тэрыторыi створана сiстэма аўтаматычнага палiву, ёсць i спецыяльная машына, якая падключаецца да любога з сеткi гiдрантаў. Для механiзаванага догляду раслiн на пасяўных аддзяленнях выкарыстоўваюцца спецыяльныя агрэгаты, якiя падрыхляць глебу, выдаляць пустазелле, унясуць мiнеральныя падкормкi i ўгнаенне, сродкi абароны ад хвароб. Намаганнi даюць добры вынiк: у мiнулым годзе тут выра-шчана каля 10 млн гадаванцаў, 777 тысяч з якiх — саджанцы, а больш за 8,6 млн — сеянцы.
Падчас акцыi «Тыдзень лесу» ў гэтым годзе Бярэзiнскi лясгас плануе высадзiць больш за 120 тысяч дрэў на плошчы звыш 20 гектараў. У кожным з дзесяцi нашых ляснiцтваў ужо падабраны дзялянкi, на якiх падрыхтавана глеба. Мяркуем, што ўдзел у пасадцы лесу прымуць не менш за 400 чалавек: школьнiкi, работнiкi прадпрыемстваў, прадстаўнiкi мясцовых улад, — падлiчыў Вiталь Умiнскi, намеснiк дырэктара лясгаса па iдэалагiчнай рабоце.
Материал издательства "Беларусь Сегодня"
Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.